правила приема на 2001 год 
 пералiк уступных выпрабаванняў у 2001 годзе 
 положение о проведение платных экзаменов в 2001 г. 
 Олимпиада "Абитуриент-2001" 
 где работают наши выпускники 
 день открытых дверей 
 Аспирантура и Магистратура 
 Положение о платном обучении на договорной основе в БГУ 


ПРАВІЛЫ ПРЫЁМУ
Ў БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ НА 2001 ГОД

1. Для атрымання бясплатнай першай вышэйшай адукацыi ў Белдзярж-унiверсiтэт прымаюцца на конкурснай аснове на базе сярэдняй адукацыі:
а) грамадзяне Рэспублікі Беларусь i беларусы, якiя пражываюць за яе межамi;
б) грамадзяне Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан, Кыргызскай Рэспублікі, Рэспублікі Таджыкістан;
в) асобы, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі рэспублiкі або маюць статус бежанца.
Грамадзяне iншых замежных дзяржаў прымаюцца ў Белдзяржунiверсiтэт на платнай падставе па вынiках тэсціравання, калi iншае не прадугледжана мiждзяржаўнымi пагадненнямi.
2. На платнае навучанне для атрымання першай вышэйшай адукацыі па ўсiх спецыяльнасцях звыш кантрольных лiчбаў прыёму, фiнансуемых за кошт бюджэтных сродкаў, прымаюцца асобы, якiя:
а) станоўча вытрымалi ўсе ўступныя выпрабаванні, але не прайшлi па конкурсе на бюджэтныя месцы;
б) выказалi жаданне паступаць у Белдзяржунiверсiтэт па выніках тэсціравання з правам атрымання на працягу першага года навучання індывідуальных кансультацый без дадатковай аплаты.
Залічэнне на платнае навучанне праводзіцца па конкурсе ў адпаведнасці з колькасцю месц, выдзеленых для кожнай з гэтых катэгорый абітурыентаў.
Колькасць месц на платнай форме навучання па кожнай спецыяльнасці для вышэйназваных катэгорый абітурыентаў вызначаецца ў залежнасці ад наяўнай вучэбна-лабараторнай базы, прафесарска-выкладчыцкага саставу і зацвярджаецца адпаведным загадам рэктара Белдзяржуніверсітэта.
У Міжнародным гуманітарным інстытуце, на факультэце менеджменту нерухомай маёмасці і на факультэце кіравання і сацыяльных тэхналогій навучанне ажыццяўляецца толькі на платнай аснове.
Памер аплаты залежыць ад спецыяльнасцi, формы навучання, падставы для залiчэння і зацвярджаецца адпаведным загадам рэктара Белдзяржуніверсітэта.
3. Атрыманне другой вышэйшай адукацыi ажыццяўляецца ў БДУ на ўмовах поўнай аплаты за навучанне. Залічэнне ў склад студэнтаў ажыццяўляецца па выніках тэсціравання.
Памер аплаты залежыць ад спецыяльнасцi, формы навучання і зацвярджаецца адпаведным загадам рэктара Белдзяржуніверсітэта.
4. На платнае паралельнае навучанне ў Белдзяржуніверсітэт прымаюцца па ўсіх спецыяльнасцях студэнты 3-4 курсаў дзяржаўных ВНУ, якія займаюцца на "добра" і "выдатна". Залічэнне ў склад студэнтаў ажыццяўляецца па выніках тэсціравання.
Памер аплаты залежыць ад спецыяльнасцi, формы навучання і зацвярджаецца адпаведным загадам рэктара Белдзяржуніверсітэта.
5. Студэнты Белдзяржуніверсітэта, якія займаюцца на платнай форме навучання і маюць па выніках вучобы адзнакі "добра" і "выдатна", могуць паступаць на конкурснай аснове на адпаведныя спецыяльнасці бюджэтнай формы навучання без адлічэння з ліку студэнтаў.
6. Паступаючыя ў Белдзяржунiверсiтэт для набыцця першай вышэйшай адукацыі падаюць у прыёмную камiсiю ці дасылаюць па пошце наступныя дакументы: заяву ўстаноўленага ўзору на iмя рэктара (форма № 1); дакумент дзяржаўнага ўзору аб сярэдняй адукацыi ў арыгiнале; 6 фотакартак памерам 3x4 см; медыцынскую даведку па форме 086У (выдадзеную не раней як 15 мая 2001 года). Працуючыя прадстаўляюць, акрамя таго, выпiску з працоўнай кнiжкi, а асобы, якiя знаходзяцца на ўлiку ў службе занятасцi насельнiцтва, - даведку, якая аб гэтым сведчыць. Інвалiды 1 i 2 груп, а таксама дзеці-інваліды, прадстаўляюць адпаведныя заключэнні медыка-рэабiлiтацыйных экспертных камiсiй аб тым, што ім не супрацьпаказана навучанне ў БДУ i яны могуць наведваць заняткi.
Абітурыенты, якія паступаюць не ў год атрымання сярэдняй адукацыі, абавязаны прадставіць дакументы (дыплом, выпіска з працоўнай кніжкі, даведка службы занятасці насельніцтва ці іншае), якія пацвярджаюць іх вучобу або работу за ўсе гады, якія папярэднічалі паступленню.
Разам з вышэйпералічанымі прадстаўляюцца дакументы, якія пацвярджаюць правы абітурыентаў на ільготы, устаноўленыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, або сведчаць аб іх асабістых талентах і здольнасцях.
Пашпарт або іншае пасведчанне асобы, выдадзенае органамі Міністэрства ўнутраных спраў, прад'яўляецца кожным абiтурыентам асабiста.
7. Паступаючыя ў Белдзяржунiверсiтэт для набыцця другой вышэйшай адукацыі падаюць у прыёмную камiсiю ці дасылаюць па пошце наступныя дакументы: заяву ўстаноўленага ўзору на iмя рэктара (форма № 2); натарыяльна завераную копію дыплома аб вышэйшай адукацыi; натарыяльна завераную копію дадатку да дыплома; 6 фотакартак памерам 3x4 см; медыцынскую даведку па форме 086У (выдадзеную не раней як 15 мая 2001 года). Працуючыя прадстаўляюць, акрамя таго, выпiску з працоўнай кнiжкi, а асобы, якiя знаходзяцца на ўлiку ў службе занятасцi насельнiцтва, - даведку, якая аб гэтым сведчыць.
Пашпарт або іншае пасведчанне асобы, выдадзенае органамі Міністэрства ўнутраных спраў, прад'яўляецца кожным абiтурыентам асабiста.
8. Паступаючыя ў Белдзяржунiверсiтэт на паралельнае навучанне падаюць у прыёмную камiсiю ці дасылаюць па пошце наступныя дакументы: заяву ўстаноўленага ўзору на iмя рэктара (форма № 3); пісьмовую згоду рэктара ВНУ, дзе вучыцца студэнт (для студэнтаў БДУ - пісьмовую згоду дэкана факультэта); копію заліковай кніжкі, завераную подпісам дэкана і пячаткай факультэта; 6 фотакартак памерам 3x4 см. Працуючыя прадстаўляюць, акрамя таго, выпiску з працоўнай кнiжкi, а асобы, якiя знаходзяцца на ўлiку ў службе занятасцi насельнiцтва, - даведку, якая аб гэтым сведчыць.
Пашпарт або іншае пасведчанне асобы, выдадзенае органамі Міністэрства ўнутраных спраў, прад'яўляецца кожным абiтурыентам асабiста.
9. Студэнты Белдзяржунiверсiтэта, якія займаюцца на платнай форме навучання, падаюць у прыёмную камiсiю наступныя дакументы: заяву ўстаноўленага ўзору на iмя рэктара (форма № 3); копію дакумента аб сярэдняй адукацыі, завераную ўпраўленнем кадраў БДУ; даведку ўпраўлення кадраў, якая пацвярджае факт вучобы ў БДУ і наяўнасць арыгінала дакумента аб сярэдняй адукацыі ў асабовай справе студэнта; копію заліковай кніжкі, завераную подпісам дэкана і пячаткай факультэта; 6 фотакартак памерам 3x4 см. Працуючыя прадстаўляюць, акрамя таго, выпiску з працоўнай кнiжкi, а асобы, якiя знаходзяцца на ўлiку ў службе занятасцi насельнiцтва, - даведку, якая аб гэтым сведчыць.
Пашпарт або іншае пасведчанне асобы, выдадзенае органамі Міністэрства ўнутраных спраў, прад'яўляецца кожным абiтурыентам асабiста.
10. Дакументы ад паступаючых на дзённую i завочную бюджэтныя формы навучання прымаюцца з 22 чэрвеня па 5 лiпеня. Уступныя выпрабаваннi праводзяцца з 7 лiпеня па 20 ліпеня. Залiчэнне ў склад студэнтаў на бюджэтнае навучанне - да 22 ліпеня. Пералiк уступных выпрабаванняў па кожнай спецыяльнасцi даецца ў дадатку 1.
Дакументы ад паступаючых на платнае навучанне ў Міжнародны гуманітарны інстытут, на факультэт менеджменту нерухомай маёмасці і на факультэт кіравання і сацыяльных тэхналогій прымаюцца з 22 чэрвеня па 22 жніўня. Уступныя выпрабаваннi праводзяцца: з 24 лiпеня па 30 ліпеня, з 24 жніўня па 30 жніўня. Залiчэнне ў склад студэнтаў - да 31 жнiўня. Пералiк уступных выпрабаванняў па кожнай спецыяльнасцi даецца ў дадатку 1.
Дакументы ад асоб, якiя выказалi жаданне паступаць на платнае навучанне для атрымання першай вышэйшай адукацыі па выніках тэсціравання, прымаюцца з 22 чэрвеня па 22 жніўня. Тэсціраванне праводзіцца: 10-11 ліпеня, 20-21 ліпеня, 28-29 жніўня. Залiчэнне ў склад студэнтаў - да 31 жнiўня. Калі пасля чарговага этапа тэсціравання план прыёму на платнае навучанне па якой-небудзь спецыяльнасці для гэтай катэгорыі абітурыентаў будзе выкананы, то прыём дакументаў па гэтай спецыяльнасці спыняецца. Пералік дысцыплін, па якіх праводзіцца тэсціраванне, даецца ў дадатку 2.
Дакументы ад асоб, якiя жадаюць набыць другую вышэйшую адукацыю, прымаюцца з 22 чэрвеня па 22 жніўня. Тэсціраванне праводзіцца: 10-11 ліпеня, 20-21 ліпеня, 28-29 жніўня. Залiчэнне ў склад студэнтаў - да 31 жнiўня. Пералік дысцыплін, па якіх праводзіцца тэсціраванне, даецца ў дадатку 3.
Дакументы ад асоб, якiя паступаюць на паралельнае навучанне, прымаюцца з 22 чэрвеня па 22 жніўня. Тэсціраванне праводзіцца: 10-11 ліпеня, 20-21 ліпеня, 28-29 жніўня. Залiчэнне ў склад студэнтаў - да 31 жнiўня. Пералік дысцыплін, па якіх праводзіцца тэсціраванне, даецца ў дадатку 2.
11. Уступныя выпрабаваннi для асоб, якія жадаюць набыць першую вышэйшую адукацыю, і асоб, якія паступаюць на паралельнае навучанне, праводзяцца па праграмах, што складзены ў адпаведнасцi з вучэбнымi праграмамi агульнай сярэдняй адукацыi i зацверджаны рэктарам БДУ.
Уступныя выпрабаваннi для асоб, якія жадаюць набыць другую вышэйшую адукацыю, праводзяцца па спецыяльна распрацаваных праграмах, што зацверджаны рэктарам БДУ.
Паступаючыя маюць права здаваць уступныя выпрабаванні па выбары на беларускай або на рускай мове.
Абітурыенты спецыяльнасцей, па якіх прадугледжана магчымасць выбару выпрабавання ("беларуская мова і літаратура" або "руская мова і літаратура", "беларуская мова" або "руская мова", "чалавек і грамадства" або "чалавек і свет"), паведамляюць аб сваім выбары пры падачы дакументаў.
Уступныя выпрабаванні па замежнай (англiйскай, французскай, нямецкай, iспанскай) мове абiтурыенты могуць здаваць па выбары, незалежна ад таго, якую замежную мову яны вывучалі. Выключэннем з'яўляецца спецыяльнасць "сучасныя замежныя (англійская, французская, нямецкая) мовы і літаратуры", пры паступленнi на якую абiтурыенты здаюць уступныя выпрабаванні па замежнай мове ў адпаведнасцi з абранай спецыяльнасцю.
12. На ўступных выпрабаваннях абітурыенты атрымліваюць адзнакі ў балах ад 0 да 10. Абiтурыенты, якiя не з'явiлiся на выпрабаванне без уважлiвых прычын або атрымалi адзнаку "нуль", да далейшых выпрабаванняў не дапускаюцца.
13. На дзённую форму навучання асобы, якiя скончылi сярэднюю навучальную ўстанову з залатым (сярэбраным) медалём, сярэднюю спецыяльную навучальную ўстанову або ПТВ (на аснове базавай школы з атрыманнем сярэдняй адукацыi) з дыпломам з адзнакай,
пры паступленнi на механіка-матэматычны факультэт, факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, фізічны факультэт, факультэт радыёфізікі і электронікі, хімічны факультэт, бiялагiчны факультэт, геаграфічны факультэт, гістарычны факультэт, факультэт фундаментальнай і нетрадыцыйнай медыцыны, факультэт менеджменту нерухомай маёмасці, факультэт кіравання і сацыяльных тэхналогій, у Міжнародны гуманітарны інстытут здаюць адзiн экзамен, якi прыведзены ў пералiку ўступных выпрабаванняў першым. Пры атрыманнi адзнакі "дзевяць" або "дзесяць" яны вызваляюцца ад астатнiх экзаменаў, пры атрыманнi iншых станоўчых адзнак - здаюць астатнiя экзамены;
пры паступленнi на філалагічны факультэт (спецыяльнасці беларуская мова і літаратура, руская мова і літаратура) здаюць два экзамены, якiя прыведзены ў пералiку ўступных выпрабаванняў першымі. Пры атрыманнi на абодвух экзаменах адзнак "дзевяць" або "дзесяць" яны вызваляюцца ад астатнiх экзаменаў, пры атрыманнi iншых станоўчых адзнак - здаюць астатнiя экзамены;
пры паступленнi на факультэт філасофіі і сацыяльных навук, эканамічны факультэт, факультэт міжнародных адносін, юрыдычны факультэт, факультэт журналістыкі, філалагічны факультэт (спецыяльнасці славянскія (сербская і харвацкая) мовы і літаратуры, сучасныя замежныя (англійская, нямецкая, французская, італьянская) мовы і літаратуры, кітайская мова і літаратура) здаюць усе экзамены.
14. Пры паступленнi на завочную форму навучання на юрыдычны факультэт па спецыяльнасці правазнаўства асобы, якiя скончылi сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы па адпаведных ці роднасных спецыяльнасцях з дыпломам з адзнакай i працуюць па атрыманай спецыяльнасцi не менш за 6 месяцаў, залiчваюцца па вынiках тэсцiравання па асновах права. Для выпускнiкоў ССНУ 2001 года працоўны стаж не патрабуецца. Дакументы ад такiх асоб прымаюцца да 2 лiпеня ўключна, тэсцiраванне - 4 лiпеня. Не залiчаныя па вынiках тэсцiравання паступаюць на агульных падставах.
15. На вочна-завочную форму навучання па спецыяльнасці фармацыя прымаюцца толькі асобы, якія скончылі сярэднія спецыяльныя медыцынскія навучальныя ўстановы і працуюць у сістэме аховы здароўя па атрыманай спецыяльнасці не менш за 6 месяцаў. Для выпускнiкоў ССНУ 2001 года працоўны стаж не патрабуецца.
16. Асобы, якiя скончылi сярэднюю спецыяльную навучальную ўстанову або ПТВ (на аснове базавай школы з атрыманнем сярэдняй адукацыi) з дыпломам з адзнакай па адпаведнай ці роднаснай спецыяльнасці, а таксама асобы, якія скончылі сярэднюю навучальную ўстанову з медалём і маюць стаж практычнай работы не менш за 6 месяцаў па адпаведнай цi роднаснай спецыяльнасцi пры паступленнi на завочную форму навучання на механіка-матэматычны факультэт, біялагічны факультэт, геаграфічны факультэт, гістарычны факультэт, эканамічны факультэт, факультэт філасофіі і сацыяльных навук, факультэт журналістыкі, філалагічны факультэт, факультэт фундаментальнай і нетрадыцыйнай медыцыны (спецыяль-насць медыка-сацыяльная дапамога насельніцтву), факультэт менеджменту нерухомай маёмасці, факультэт кіравання і сацыяльных тэхналогій, у Міжнародны гуманітарны інстытут здаюць адзiн экзамен, якi прыведзены ў пералiку ўступных выпрабаванняў першым. Пры атрыманнi адзнакі "дзевяць" або "дзесяць" яны вызваляюцца ад астатнiх экзаменаў, пры атрыманнi iншых станоўчых адзнак - здаюць астатнiя экзамены.
Асобы, якія скончылі сярэднюю спецыяльную медыцынскую навучальную ўстанову з дыпломам з адзнакай, пры паступленнi на вочна-завочную форму навучання па спецыяльнасці фармацыя здаюць адзiн экзамен, якi прыведзены ў пералiку ўступных выпрабаванняў першым. Пры атрыманнi адзнакі "дзевяць" або "дзесяць" яны вызваляюцца ад астатнiх экзаменаў, пры атрыманнi iншых станоўчых адзнак - здаюць астатнiя экзамены.
17. Выпускнiкi лiцэя БДУ 2001 года, якiя маюць у атэстаце толькi добрыя i выдатныя адзнакi, прымаюцца на ўмовах, прадугледжаных дадзенымi Правiламi прыёму для асоб, якiя скончылi сярэднюю школу з залатым (сярэбраным) медалём.
Выпускнікі падрыхтоўчага аддзялення БДУ 2001 года пры паступленні на спецыяльнасці, якія адпавядаюць профілю іх навучання, залiчваюцца па-за конкур-сам пры ўмове атрымання на ўступных выпрабаваннях адзнак не ніжэй, чым "сем".
18. Пераможцы алiмпiяд "Абiтурыент БДУ-2001" залiчваюцца на адпаведныя факультэты без уступных выпрабаванняў. Прызёры гэтых алімпіяд прымаюцца на ўмовах, прадугледжаных дадзенымi Правiламi прыёму для асоб, якiя скончылi сярэднюю школу з залатым (сярэбраным) медалём. Прызёрам алімпіяды па матэматыцы і эканоміцы можа быць выстаўлена экзаменацыйная адзнака "дзевяць" або "дзесяць" па матэматыцы (пісьмова) у залежнасці ад колькасці балаў, набраных імі ў заключным туры алімпіяды.
19. Прызёры мiжнародных прадметных алiмпiяд школьнікаў, праведзеных з удзелам Мiнiстэрства адукацыi ў бягучым навучальным годзе, залічваюцца без уступных выпрабаванняў пры ўмове паступлення на адпаведныя спецыяльнасці.
Пераможцы (дыплом 1 ступені) рэспублiканскiх прадметных алiмпiяд школьнікаў, праведзеных Мiнiстэрствам адукацыi ў бягучым навучальным годзе, залічваюцца без уступных выпрабаванняў пры ўмове паступлення на адпаведныя спецыяльнасці. Пры паступленні на іншыя спецыяльнасці такія асобы па іх жаданні могуць быць вызвалены ад уступнага выпрабавання па адпаведным прадмеце з выстаўленнем адзнакi "дзевяць".
Пераможцы (дыплом 2 ступені) рэспублiканскiх прадметных алiмпiяд школьнікаў, праведзеных Мiнiстэрствам адукацыi ў бягучым навучальным годзе, вызваляюцца ад уступнага выпрабавання па адпаведным прадмеце з выстаўленнем адзнакi "дзесяць" пры ўмове паступлення на адпаведныя спецыяльнасці. Пры паступленні на іншыя спецыяльнасці такія асобы па іх жаданні могуць быць вызвалены ад уступнага выпрабавання па адпаведным прадмеце з выстаўленнем адзнакi "восем".
Пераможцы (дыплом 3 ступені) рэспублiканскiх прадметных алiмпiяд школьнікаў, праведзеных Мiнiстэрствам адукацыi ў бягучым навучальным годзе, па іх жаданні могуць быць вызвалены ад уступнага выпрабавання па адпаведным прадмеце з выстаўленнем адзнакi "дзевяць" пры ўмове паступлення на адпаведныя спецыяльнасці. Пры паступленні на іншыя спецыяльнасці такія асобы па іх жаданні могуць быць вызвалены ад уступнага выпрабавання па адпаведным прадмеце з выстаўленнем адзнакi "сем".
Пералiк агульнаадукацыйных прадметаў i адпаведных iм спецыяльнасцей у Белдзяржуніверсітэце даецца ў дадатку 4.
Пераможцам рэспубліканскай алімпіяды па матэматыцы пры паступленні на механіка-матэматычны факультэт, факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі адпаведная адзнака выстаўляецца па матэматыцы (вусна, з пісьмовым заданнем).
Пераможцам рэспубліканскай алімпіяды па фізіцы пры паступленні на фізічны факультэт, факультэт радыёфізікі і электронікі адпаведная адзнака выстаўляецца па фізіцы (вусна, з пісьмовым заданнем).
Пераможцам рэспубліканскай алімпіяды па гісторыі пры паступленні на гістарычны факультэт адпаведная адзнака выстаўляецца па сусветнай гісторыі навейшага часу (пісьмова).
Пераможцам рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове пры паступленні на спецыяльнасць беларуская мова і літаратура філалагічнага факультэта адпаведная адзнака выстаўляецца па беларускай мове (пісьмовае тэсціраванне).
Пераможцам рэспубліканскай алімпіяды па рускай мове пры паступленні на спецыяльнасць руская мова і літаратура філалагічнага факультэта адпаведная адзнака выстаўляецца па рускай мове (пісьмовае тэсціраванне).
Пераможцам рэспубліканскай алімпіяды па замежных мовах пры паступленні на спецыяльнасці сучасныя замежныя (англійская, нямецкая, французская, італьянская) мовы і літаратуры, кітайская мова і літаратура філалагічнага факультэта адпаведная адзнака выстаўляецца па замежнай мове (лексіка-граматычны тэст).
Пераможцы рэспубліканскай алімпіяды па інфарматыцы (дыплом 1 ступені) пры паступленні на спецыяльнасць інфарматыка залічваюцца без уступных выпрабаванняў.
Пераможцы рэспубліканскай алімпіяды па інфарматыцы (дыпломы 2, 3 ступені) пры паступленні на спецыяльнасць інфарматыка прымаюцца на ўмовах, прадугледжаных дадзенымi Правiламi прыёму для асоб, якiя скончылi сярэднюю школу з залатым (сярэбраным) медалём.
Пераможцы рэспубліканскай алімпіяды па астраноміі (дыплом 1 ступені) пры паступленні на спецыяльнасці фізіка, фізіка (аддзяленне менеджменту) залічваюцца без уступных выпрабаванняў.
Пераможцы рэспубліканскай алімпіяды па астраноміі (дыпломы 2, 3 ступені) пры паступленні на спецыяльнасці фізіка, фізіка (аддзяленне менеджменту) прымаюцца на ўмовах, прадугледжаных дадзенымi Правiламi прыёму для асоб, якiя скончылi сярэднюю школу з залатым (сярэбраным) медалём.
20. У красавіку 2001 года прыёмная камісія праводзіць папярэднія платныя экзамены па матэматыцы (пісьмова), па беларускай мове або рускай мове (пісьмовае тэсціраванне), па беларускай мове і літаратуры або рускай мове і літаратуры (сачыненне). Выстаўленая адзнака па жаданні абітурыента можа быць залічана ў якасці экзаменацыйнай адзнакі на ўступных выпрабаваннях. У гэтым выпадку даведка аб атрыманай на папярэднім экзамене адзнацы павінна быць прадстаўлена ў прыёмную камісію пры падачы дакументаў.
21. Залiчэнне ва унiверсiтэт на бюджэтныя месцы праводзiцца па конкурсе ў адпаведнасцi з колькасцю балаў, набраных абiтурыентамi на ўступных выпрабаваннях.
Пры паступленні на дзённую форму навучання на механіка-матэматычны факультэт, факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, фізічны факультэт, хімічны факультэт, біялагічны факультэт, гістарычны факультэт, эканамічны факультэт конкурс праводзіцца па факультэце ў цэлым. Пры паступленні на факультэт радыёфізікі і электронікі агульны конкурс праводзіцца для спецыяльнасцей радыёфізіка, фізічная электроніка. Пры паступленні на геаграфічны факультэт агульны конкурс праводзіцца для спецыяльнасцей геаграфія, геаграфічныя інфармацыйныя сістэмы, геалогія і разведка карысных выкапняў. Пры паступленні на іншыя факультэты конкурс праводзіцца па асобных спецыяльнасцях.
Выпускнікам сельскіх школ 2001 года, якія пастаянна пражываюць у сельскай мясцовасці, пры паступленні на ўсе спецыяльнасці і формы навучання дадаткова налічваюцца тры балы.
На завочную форму навучання па конкурсе ў першую чаргу залічваюцца абітурыенты, якiя маюць сярэднюю спецыяльную цi сярэднюю прафесiйна-тэхнiчную адукацыю або стаж практычнай работы не менш за 6 месяцаў i паступаюць на адпаведныя цi роднасныя спецыяльнасцi. Іншыя асобы, якія набяруць на ўступных выпрабаваннях аднолькавы ці вышэйшы бал, залічваюцца ў межах 20 % ад кантрольных лічбаў прыёму па дадзенай спецыяльнасці.
Перад залічэннем абітурыенты, станоўча вытрымаўшыя ўсе ўступныя выпрабаванні, праходзяць абавязковае субяседаванне з дэканам адпаведнага факультэта.
22. Залічэнне абітурыентаў на ўмовах мэтавай кантрактнай падрыхтоўкі спецыялістаў ажыццяўляецца па асобным конкурсе згодна планаў мэтавага кантрактнага набору, зацверджаных прыёмнай камісіяй універсітэта. У выпадках, калі конкурс на мэтавыя кантрактныя месцы па якім-небудзь раёне складзе менш 2 чалавек на месца, прадстаўнікі гэтага раёна паступаюць на агульных падставах.
23. Па-за конкурсам пры атрыманнi станоўчых адзнак на ўступных выпрабаваннях пры паступленні на дзённую і завочную формы навучання залiчваюцца:
а) воiны-iнтэрнацыяналiсты;
б) дзеці-сiроты i дзецi, што засталiся без апекi бацькоў;
в) дзецi з сем'яў ваеннаслужачых або рабочых і служачых, што займалі штатныя пасады ў воінскіх часцях, загiнуўшых (памерлых) цi стаўшых iнвалiдамi ў час праходжання вайсковай службы або працы ў складзе савецкiх войск на тэрыторыi дзяржаў, дзе вялiся баявыя дзеяннi, а таксама дзецi з сем'яў ваеннаслужачых, загiнуўшых (памерлых) у мiрны час пры праходжаннi вайсковай службы;
г) дзецi з сем'яў асоб начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, загiнуўшых (памерлых) цi стаўшых iнвалiдамi пры выкананні службовых абавязкаў на тэрыторыi дзяржаў, дзе вялiся баявыя дзеяннi, а таксама дзецi з сем'яў асоб начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, загiнуўшых (памерлых) у мiрны час пры выкананні службовых абавязкаў;
д) iнвалiды 1 i 2 груп, а таксама дзеці-інваліды;
е) асобы, якiя маюць iльготы ў адпаведнасцi з арт. 18 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС";
ж) беларусы замежжа па рэкамендацыях беларускіх суполак або навучальных устаноў замежжа на спецыяльна вылучаныя прыёмнай камісіяй БДУ месцы.
24. Пры iншых роўных умовах пераважнае права на залiчэнне пры паступленні на дзённае і завочнае навучанне маюць:
а) iнвалiды 3 групы пры адсутнасцi медыцынскiх супрацьпаказанняў;
б) асобы, якiя маюць iльготы ў адпаведнасцi з арт. 19, 20, 23, 24, 25 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС";
в) ваеннаслужачыя, звольненыя ў запас, якія маюць ільготы, устаноўленыя заканадаўствам, і рэкамендацыі воінскіх часцей;
г) выпускнікі лiцэя БДУ 2001 года;
д) выпускнікі падрыхтоўчага аддзялення БДУ 2001 года пры паступленні на спецыяльнасці, якія адпавядаюць профілю іх навучання;
е) выпускнікі Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа 2001 года пры паступленні на адпаведныя спецыяльнасці;
ж) асобы, якія маюць стаж практычнай работы не менш двух гадоў;
з) асобы, якiя скончылi сярэднюю навучальную ўстанову з залатым (сярэбраным) медалём, сярэднюю спецыяльную навучальную ўстанову або ПТВ (на аснове базавай школы з атрыманнем сярэдняй адукацыi) з дыпломам з адзнакай.
25. Усе іншыя пытаннi, звязаныя з прыёмам у БДУ, якiя не адлюстраваны ў дадзеных Правiлах, канчаткова вырашаюцца прыёмнай камiсiяй.

 
© Copyright Белорусский Государственный Университет, 2001